Главная » Статьи » Критические статьи и обзоры |
ЧАСОПІСЫ ЛАДЗЯЦЬ СЯБРОЎСТВА ![]() Лёс такі непрадказальны... Ніколі не ведаеш, куды завядуць цябе спакуса ці шчасце. У кожнага чалавека розныя імкненні і розныя магчымасці для дасягнення сваёй мары. Дрэнна, калі да сяброўства дадаецца балючая рэўнасць. Зайздрасць, як чорная хмара, перашкаджае нам несці людзям святло творчых пачуццяў. Але калі чалавек шчыра адданы сваёй справе, любыя перашкоды яму ні да чаго. Шкада, што час не вярнуць... На гэты раз сёлета, на пачатку снежня ў бібліятэцы імя У.І. Леніна, размешчанага ў горадзе Гомелі, была арганізавана сустрэча творчай інтэлігенцыі з аматарамі паэтычных і празаічных жанраў творчасці. Папярэдне на прыгожым плакаце былі адлюстраваны прозвішчы і імёны ўдзельнікаў сустрэчы, удастоеных прэстыжнай узнагароды лаўрэатаў міжнароднага конкурсу “Залатое пяро Русі”. Прыемна таксама адзначыць, што часопісы “Метамарфозы”, “Эколаг і я”, “Свет жывёл”, якія ўзначальвае галоўны рэдактар Наталля Яўгенаўна Сляднева, таксама маюць прэстыжныя ўзнагароды. Але калі я асабіста даведалася, што Наталля Яўгенаўна прывезла ўзнагароды з Масквы і арганізуе сустрэчу сяброў і прыхільнікаў часопісаў, на якой адбудзецца не толькі прэзентацыя, але і ўшаноўванне лаўрэатаў конкурсу – жаданне прысутнічаць на імпрэзе разраслося яшчэ больш. Калі рыхтаваліся да сустрэчы ў Арт-кавярні бібліятэкі, было некаторае хваляванне, таму, выказаўшы жаданне дапамагчы, я адчула сапраўднае сяброўства з боку самой Наталлі Яўгенаўны і яе памагатых. У галаве ўвесь час круціліся думкі, пра што пагаварыць з прысутнымі, што сказаць падчас выступу, якія вершы прачытаць, а можа быць, расчыніць гістарычныя старонкі, якія апавядаюць аб вызваленні Гомеля ад злых фашысцкіх катаў. Думкі гарталіся, як старонкі кнігі, па якой нібы дзьмуў вецер, і так хутка, што іх суразмернасць з імкненнямі і хваляваннямі змешвалася і зусім губляліся. Вялікі дзякуй Наталлі Слядневой і старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужанаму дзеячу культуры Уладзіміру Мікалаевічу Гаўрыловічу за падтрымку і спачуванне да пісьменнікаў-пачаткоўцаў. Яны так чула і цярпліва ставіліся да кожнага творцы. Усе, хто падыходзіў да выставы, каля якой праходзіла вечарынка, вельмі хваляваліся. Наталля Сляднева ўзяла на сябе ролю вядучай выніковага пасяджэння з нагоды выхаду ў свет часопісаў, у якіх былі прадстаўлены работы пераможцаў міжнароднага конкурсу “Залатое пяро Русі”, і віншаванні іх. Але перад прыемнымі дзеяннямі выступіў Уладзімір Гаўрыловіч, які адзначыў асаблівасці часу: «Тое, што робіць кожны з пісьменнікаў, нікуды не знікае. Яно застаецца недзе і чакае сваёй гадзіны». У гэтым годзе Уладіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча двойчы адзначылі ў Маскве прэстыжнымі ўзнагародамі. Уладзімір Мікалаевіч двойчы быў удастоены ўзнагарод "Залаты Віцязь" і "Залатое пяро Русі". Наталля Яўгенаўна таксама атрымала прэстыжныя ўзнагароды "Залатое пяро Русі" і "Сярэбраная маска". Я лічу, што не кожны, нават самы вядомы пісьменнік, удастоены такіх міжнародных узнагарод. Так, Гомельская вобласць можа ганарыцца сапраўднымі гігантамі пісьменніцкай і выдавецкай дзейнасці. Я вельмі ганаруся Гомельскай абласной арганізацыяй Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія ўслаўляюць нашу краіну на такіх прэстыжных конкурсах і перамагаюць. У сваёй прадмове да выступлення Наталля Яўгенаўна адзначыла тое, што на міжнародны конкурс “Залатое пяро Русі” было прадстаўлена больш за пятнаццаць тысяч работ з розных куткоў свету, розных жанраў і стыляў. І, галоўнае, прыемна адзначыць беларусаў, і сярод іх гамяльчан. Ужо апасля сустрэчы, калі перасэнсоўвала ўсе дзеі, якія адбываліся на імпрэзе, нарадзіліся радкі, якія і занатавала на паперы: Пяшчота, спагада, дамова, дазвол Блукаць, шануюць, ратуюць... Пачуцці і думкі, чужы мовазол З наўмыснай крамолай жартуюць. Бясконцыя словы гучаць быццам звон, Кідаюць старанна прамовы, Сплятаюць ланцуг гоман спевы, як сон, Чаруюць слых вершы-замовы. Ужо дома, праглядаючы фатаграфіі і відэакліпы, дасланыя Людмілай Міхайлаўнай праз Viber, яшчэ раз прыгадала моманты сустрэчы. Задумалася над тым, як жа я сумую па радзіме, родным мясцінам і блізкім людзям і жыхарам Гомеля, — уздыхнула і ўсміхнулася. Яшчэ некалькі разоў праглядзела моманты мерапрыемства, а потым дасылала фатаграфіі сябрам у Інтэрнэце. Аўтар - Вера Стасенка | |
Просмотров: 39 | | |
Всего комментариев: 0 | |