20:18
Сябры літаратурнага аб'яднання «Новая Белица»

Сябры літаратурнага аб'яднання «Новая Белица» сталі гасцямі фінала праекта «Сильная женщина - 2025», які прайшоў 3 снежня ў Гадарскім цэнтры культуры.

Узнагароды атрымалі нашыя зямлячкі, добрыя, адказныя, сур'ёзныя, якія сваёй штодзённай працай уносяць неацанімы ўклад у развіццё нашай краіны, у выхаванне падрастаючага пакалення.

У лік лепшых увайшла Наталля Яўгенаўна Сляднева, галоўны рэдактар часопісаў «Метамарфозы», «Эколог и Я» і «Мир животных».

Мы, сябры літаратурнага аб'яднання «Новая Белица», шчыра вiншуем Вас, Наталля Яўгенаўна!

Няхай той дзень, які быў поўны сюрпрызаў і ўсмешак, поўнiцца таксама нашай павагай і любоўю да Вас! Жадаем спакою і новых дасягненняў. Заўсёды рухайцеся да сваіх мэтаў з упэўненасцю і радасцю!

Автор: Денисковец Т.

Категория: Новости ЛО "Новая Белица" | Просмотров: 25 | Добавил: sabi55 | Теги: Метамарфозы, Эколог и Я, мир животных, Наталля Яўгенаўна Сляднева, праект Сильная женщина - 2025 | Рейтинг: 5.0/6
Всего комментариев: 0
avatar