Атрощенко Анна Николаевна

Нарадзілася 20 жніўня 1949 года ў п. Чырвоны Рог Добрушскага раёна (зараз на карце вобласці адсутнічае).

Закончыла будаўнічае вучылішча, потым будаўнічы тэхнікум, вячэрні ўніверсітэт для пазаштатных аўтараў на базе газеты «Гомельская праўда». Працавала на камсамольскай будоўлі ў Тальяці, у гарадскіх газетах «Вестник района», «Гомельскі веснік», «Советский район», шматтыражцы «Сельмашевец». Член Беларускага саюза журналістаў.
Ганна Атрошчанка – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі c 2006 г., Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, Беларускага cаюза журналістаў. Ветэран працы. Паэтэса, празаік, журналіст, публіцыст. Шмат гадоў аддала журналістыцы, працавала ў гарадскіх газетах, у шматтыражцы “Сельмашевец”. Піша на рускай і беларускай мовах.  Аўтар зборнікаў: казкі і вершы для дзяцей “Дома і салома ядома”, “Усмешка вясны”, «Казачны ласунак”. Дарэчы, кніжка для дзяцей “Казачны ласунак” была намінантам на дзяржаўную прэмію, пра якую добра адгукнуліся ў штотыднёвіку “ЛіМ”. Вершы: “Чырвоны Рог”, “Арыёза жыцця”, “Летуценніца”, “Лавровишня”, “Вы мне гадали по руке…”, “Кроза”, “Мелодыя жыцця”, “Слязінкай вершы высякаю…”. І прозы: “Сустрэча”, “Ветрагон”, “Жытнёвыя каласы”, “Жыццёвая гісторыя”, “Прыгоды жабрачкі”, “Ларыскіны ўспамінкі”, “Тоцька”, “Іванка”.

   Варта адзначыць, пісьменніца смела прымяняе ў сваіх творах трапныя народныя прымаўкі і прыказкі, якія назапашаны яшчэ з дзяцінства. Менавіта гэтыя мудрыя прыказкі-дарадцы, філасофская развага знаходзяць шырокую сцяжыну да чытача, дапамагаюць зразумець навакольны свет, родную культуру і мову. Бо нацыянальная культура і беларуская мова – аснова нацыі, стрыжань грамадства.

    Як лічыць сама Г. М. Атрошчанка, што, калі не будзе роднай мовы – знікне цэлая нацыя, нават народ. Зразумела адно: адукаваны чалавек павінен пастаянна назапашваць новыя веды, дасканала ведаць таксама і замежныя мовы, быць патрыётам сваёй Айчыны. І ніколі не забываць пра родную культуру, і пра мову. Толькі роднае – самае зразумелае і лагоднае! 

   Ганна Мікалаеўна Атрошчанка друкуецца ў многіх выданнях, у тым ліку і ў калектыўных зборніках.  Пісьменніца – пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў. Яна –  дыпламант літаратурнага конкурсу (часопіс “Алеся”, 2007г.). За ўдзел ў Магілёўскім міжнародным літаратурным конкурсе: “Душа в заветной лире” адзначана дыпломам (малая проза, 2013г., трэцяе месца). Таксама адзначана дыпломамі за ўдзел у Міжнародных літаратурных конкурсах часопісаў “Метаморфозы” (Публіцыстыка, 2013г.), “Я тебе, картошка, кланяюсь в ножки” ( Проза, 2016 г.) і “Доля” (Расія,  раздзел “Паэзія”, 2014г.).

   За шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры адзначана многімі падзячнымі лістамі, граматамі і дыпломамі. Да прыкладу, у сувязі з 80-годдзем Саюза пісьменнікаў Беларусі узнагароджана граматай ад СПБ, ад абласной пісьменніцкай арганізацыі – нагрудным знакам. Таксама ўзнагароджана граматамі ад Саюза пісьменнікаў Дона і ад рэгіянальнай культурнай аўтаноміі беларусаў Растоўскай вобласці за актыўны ўдзел у літаратурным праекце “Трёхъязычная дружба».

   Пераможца абласнога літконкурсу: “Сучасны настаўнік. Які ён?”, дыпламант літконкурсу “Православие – моя надежда.” (Першае месца. 2017г.). За працяг мастацкай традыцыі пісьменніка-земляка, асабісты ўклад у беларускую літаратуру, стварэнне высокамастацкіх твораў, значную культурную і грамадскую дзейнасць у 2016 годзе займела званне лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна. У 2018-м годзе стала дыпламантам за ўдзел у абласным літаратурным конкурсе “Табе пяю, малая Радзіма.”

   Многія вершы перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы паэтамі Расіі і Ўкраіны. Музыку на вершы Ганны Атрошчанка напісалі многія  кампазітары. Гэта – Алена Кастэнка, Ірына Марчанка, Валянціна Каралёва, Уладзімір Баброўник, Мікола Будзюхiн, Людміла Воранава.

<<<<<на главную              далее>>>>>